Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групавое згвалтаваньне студэнткі выклікала беспарадкі


Урад Індыі стварыў адмысловую камісію для расьсьледаваньня абставінаў гучнага злачынства ў Дэлі 16 кастрычніка.

У той дзень у аўтобусе ахвярай групавога згвалтаваньня стала 23-гадовая студэнтка мэдычнай вышэйшай навучальнай установы. Яна да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане. Па падазрэньні ў злачынстве былі арыштаваныя шасьцёра чалавек. Жыхары, абураныя нападам, пачалі выходзіць на акцыі пратэсту, патрабуючы сьмяротнага пакараньня для арыштаваных і тэрміновых захадаў у справе абароны жанчын ад гвалту. Пратэсты суправаджаліся беспарадкамі. У аўторак памёр паліцыянт, паранены ў сутыкненьнях.

«Чальцы адмысловай камісіі павінны вызначыць, якія пралікі ў дзеяньнях праваахоўных органаў прывялі да таго, што падобнае злачынства стала магчымым», – заявіў сёньня прадстаўнік індыйскага ўраду.

Днямі ў індыйскім паселішчы Таміл-Наду адбыўся падобны напад, паліцыяй былі арыштаваныя 10 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG