Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Празе мясцовыя беларусы адзначылі сьвята Раства Хрыстовага набажэнствам у грэка-каталіцкай царкве сьвятых Кузмы і Дзям’яна і ствяточнай гасьцінай у тэатральнай залі пры царкве.

Пасьля невялікага сьпеўнага конкурсу і скокаў дзеці атрымалі падарункі ад сьвятога Міколы. Адбыўся таксама сьвяточны абед. У лістападзе сёлета пробашч мясцовай беларускай парафіі Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы айцец Андрусь Абламейка абвясьціў дабрачынную акцыю па прынцыпе Самарытанскага кашаля – збор калядных падарункаў для дзяцей у прытулках Беларусі.



Праскія беларусы сабралі вялікую колькасьць патрэбных дзецям розных узростаў рэчаў: невялікія прадметы гігіены, дзіцячы шампунь, паста для зубоў, шчоткі, дзіцячая касмэтыка для дзяўчынак; канцылярскія прылады – каляровыя алоўкі, флямастры, крэйдкі, асадкі, блакноты, альбомы для мальяваньня і іншае.



Некалькі дзясяткаў кіляграмаў сабраных рэчаў, запакваных у скрынкі ў калядных абгортках будуць перададзеныя у дзяцячыя дамы і прытулкі Беларусі.

XS
SM
MD
LG