Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2012. Што адбываецца з арабскай вясной?


Арабская вясна пачалася зь вялікімі надзеямі на лепшую будучыню. Праз два гады ўсё выглядае больш складаным.

Гэта быў цяжкі год для арабскай вясны. Эгіпет знаходзіцца ў ніжэйшай кропцы найгоршага палітычнага крызісу ў выніку масавых вулічных пратэстаў пасьля скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака летась.


У Сырыі ідзе грамадзянская вайна, сытуацыя пагаршаецца штодня.

Гэтыя рэаліі, плюс праблемы ў іншых арабскіх дзяржавах драматычна кантрастуюць з аптымізмам, зь якім успрымалі арабскую вясну летась.


Тады аптымізм прыйшоў з падзеньнем чатырох дыктатараў, і гэта стала вялікім выклікам аўтарытарнаму праўленьню пасьля распаду савецкага блёку.

Але калі ў 2011 годзе паўстаньні ў Тунісе, Эгіпце і Емене былі ў асноўным бяскроўнымі перамогамі, то яны былі азмрочаныя грамадзянскай вайной у Лібіі і асьцярогамі, што будаўніцтва новых дэмакратычных дзяржаў можа аказацца больш складаным, чым зьвяржэньне дыктатараў.


У гэтым годзе гэтыя асьцярогі спраўдзіліся.


У Эгіпце прыхільнікі сьвецкай дзяржавы і ісламісты, якія аб’ядналіся з мэтай
зьвяржэньня Мубарака, пасварыліся пасьля прыходу да ўлады ісламісцкага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі, што прывяло да сьмяротнага гвалту паміж прыхільнікамі двух лягераў.

Пратэстовец Эз Абдэль Азіз выказаў свае прэтэнзіі наступным чынам:

Пратэсты ў Каіры
Пратэсты ў Каіры

«Гэта недапушчальна, што кожны прэзыдэнт у Эгіпце ўмешваецца ў распрацоўку Канстытуцыі. Дэмакратычна абраны прэзыдэнт не павінен ўмешвацца ў Канстытуцыю наогул. Ён павінен толькі кантраляваць дзейнасьць Канстытуцыйнага камітэту, і ўсё».

У Тунісе, краіне, якая запачаткавала хвалю дэмакратычных рухаў у рэгіёне ў сьнежні 2010 году, прыхільнікі сьвецкай дзяржавы і ісламісты таксама не ў ладах.

Кіраваны ісламістамі пераходны ўрад, які падрыхтаваў новую Канстытуцыю, кажа, што ня мае намеру укараняць ісламскі закон. Але групы секулярыстаў усё ж выказваюць асьцярогі.


Маха Азам зь лёнданскага Chatham House кажа, што падзел паміж прыхільнікамі сьвецкай дзяржавы і ісламістамі не зьяўляецца чымсьці новым у арабскім сьвеце. Але яго пашырыла Арабская вясна:

«Разрыў заўсёды быў. Тое, што мы бачым з пачаткам палітычнага працэсу, што разрыў становіцца ўсё больш відавочным у розных палітычных сілаў, якія змагаюцца за ўладу і ўплыў. Я думаю, што ёсьць некаторая небясьпека ў тым, што у грамадзтвах, дзе вельмі важна на пачатковых этапах дэмакратыі эканамічнае разьвіцьцё і ўзровень стабільнасьці, што там не існуе кансэнсусу напрыклад, у дачыненьні да напісаньня Канстытуцыі, і па некаторых асноўных напрамках ўраду».


Азам кажа, што пытаньне ў тым, ці ў 2013 годзе сытуацыя ў гэтых краінах пасьля арабскай вясны нармалізуецца ці застанецца палітычна нестабільнай. Але што б ні здарылася, палітоляг лічыць кірунак да дэмакратыі незваротным:


«Грамадзтвы ў арабскім сьвеце, якія перажылі арабскую вясну, хутка рухаюцца ў кірунку свабоднага грамадзтва, і вельмі цяжка пабачыць зварот назад».


У Сырыі, дзе ідзе грамадзянская вайна, задача іншая. Там пытаньне 2013 году, ці змогуць сілы паўстанцаў перамагчы прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада без зьнешняга ўмяшаньня. Міжнародная дыскусія будзе працягвацца, і яе фокус будзе ў тым, як умяшаньне можа адбывацца, калі яму супрацьстаяць хаўрусьнікі Асада Расея і Кітай.



Пратэсты супраць Асада
Пратэсты супраць Асада
Нават у рэгіёне Пэрсідзай затокі, куды Арабская вясна яшчэ не прыйшла, за выключэньнем Бахрэйна, будучыня выглядае няпэўна.

Кэралайн Бэйн з кампаніі Economist Intelligence Unit кажа, што багатыя нафтай краіны Пэрсідзкай затокі стрымліваюць хвалю пераменаў і ў страху павялічваюць сацыяльныя выдаткі. Але няма ніякай гарантыі, што гэта толькі часова:

«У гэтым рэгіёне я думаю, што Саудаўская Арабія зьяўляецца, верагодна, асноўнай краінай, якая сутыкаецца з праблемай захаваць і дзейны рыжым, і задаволенасьць людзей. І, вядома, адной зь вялікіх асаблівасьцяў арабскай вясны быў рост сацыяльных мэдыяў і нават такая замкнёная краіна, як Саудаўская Арабія спрабуе стрымаць хвалю сацыяльных мэдыяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG