Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 сьнежня: гадавіна першага беларускага мастацкага фільму


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі пахмурна, тэмпэратура да плюс 4.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, у Малой залі Белдзяржфілярмоніі – канцэрт фартэпьяннай музыкі да 80-годзьдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пачатак а 19-ай

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1926 — выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».

1973 – прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пётра Клімук.

1991 --- СССР спыніў існаваньне як суб'ект міжнароднага права

У гэты дзень нарадзіліся:

1891: Алесь Вініцкі, беларускі гісторык
1891: Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак (пам. 6.6.1980)
1893: Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч (пам. 9.9.1976)
1893: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар (пам. 23.11.1970)
1930: Жан Фера, францускі сьпявак


У гэты дзень памерлі:


1771: Клод Адрыян Гельвецый, францускі літаратар і філёзаф
1890: Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою (нар. 6.1.1822)
1896: Эміль Генрых Дзюбуа-Рэймон, нямецкі фізіёляг
1937: Антон Ждановіч, беларускі актор тэатра
1937: Мікалай Каспяровіч, беларускі этнограф і мовазнавец
1940: Баляслаў Пачопка, сьвятар, беларускі грамадзкі дзеяч (нар. 1884)
1975: Станіслаў Кот, польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч (нар. 22.10.1885)
1976 – у аўтамабільнай катастрофе загінулі Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР Фёдар Сурганаў і камандуючы паветранай арміяй генэрал-лейтэнант Леанід Бяда.
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Мой анёл паляцеў на неба

Бяляцкаму не дазволілі разьвітацца з бацькам

Каўчэг Барадуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG