Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як перажыць сьвяты?


Восем парадаў, якія дапамогуць вам перажыць Каляды і Новы год

Першае. Сілкуйцеся правільна. Ешце невялікімі порцыямі, будзьце асьцярожныя што да празьмерна калярыйнай ежы. Не злоўжывайе алькаголем!

Другое. Будзьце актыўнымі. Рабіце фізычныя практыкаваньні штодня. Скарыстайце зімовы час – станьце на лыжы і на канькі!

Трэцяе. Засьцерагайцеся хваробаў і траўмаў. Прастуда і грып – самыя распаўсюджаныя захворваньні зімой. Мыйце рэгулярна рукі і прапануйце сваім блізкім рабіць тое ж самае. Пастарайцеся, каб ледзяныя ўчасткі тратуару, па якім вы ходзіце, былі пасыпаныя пяском.

Чацьвёртае. Праверце сыстэмы ацяпленьня – угарны газ зьяўляецца ціхім забойцам.

Пятае. Падарожнічайце бясьпечна. Ніколі не сядайце за руль выпіўшы алькаголь. Калі едзеце на працяглую адлегласьць – захапіце лекі, якія могуць вам спатрэбіцца.

Шостае. Пазбаўцеся на час сьвятаў ад клопатаў, якія могуць выклікаць стрэсавы стан.

Сёмае. Дапамагайце іншым. Памятайце, што рызыка дэпрэсіі і суіцыду ў сьвяты павялічваецца.

Восьмае. Расслабцеся. Калі вам хочацца паспаць – прасьпіце. Даўно зьбіраліся прачытаць нейкую кнігу – вазьміцеся за яе. Увогуле, не адмаўляйцеся ад рэчаў, якія, хай і на кароткі тэрмін, зробіць вас больш шчасьлівымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG