Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Der Spiegel: занепакоенасьць стварэньнем «восі зла» паміж Іранам і Беларусьсю


Ізраільскі ўрад усур’ёз занепакоены магчымасьцю стварэньня новай «восі зла» паміж Іранам і Беларусьсю, гатовай паставіць афіцыйнаму Тэгерану сучасныя супрацьпаветраныя комплексы С-300, піша нямецкі часопіс Der Spiegel.

Беларускія С-300 маглі б абараніць іранскія ядзерныя аб’екты ад магчымых налётаў ізраільскай або амэрыканскай авіяцыі.

Як вядома, Ісламская Рэспубліка ўжо даўно спрабавала набыць жаданыя супрацьпаветраныя комплексы. Аднак усе папярэднія спробы набыць такую тэхніку ў Расеі скончыліся няўдала. Беларусь, якая мае не самую лепшую рэпутацыю, шукае дадатковыя спосабы, каб зарабіць грошы. Аляксандр Лукашэнка дэманстратыўна заявіў, што «у Беларусі з Іранам аднолькавы сьветапогляд».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG