Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сьнежня ў менскім клюбе «РЭ:ПАБЛІК» заграюць гурты Стары Ольса, ZNICH, Irdorath, Re1ikt і Rokash.

«Гэты традыцыйны зборны канцэрт фолк-рок музыкі, які праводзіцца ўжо пяты год і менавіта ў калядны вечар», — расказаў «Свабодзе» арганізатар Віталь Супрановіч.

Тым, хто прыйдзе ў строях — народных ці карнавальных — арганізатары абяцаюць кампакт-дыск у падарунак.

Калядны фэст пачнецца а 18-й гадзіне ў клюбе «РЭ:ПАБЛІК» (вул. Прытыцкага, 62).
XS
SM
MD
LG