Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 замежных дыпляматаў і палітыкаў павіншавалі Севярынца


Павал Севярынец у вёсцы Куплін

Павал Севярынец у вёсцы Куплін

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец, асуджаны за удзел у пратэсьце 19 сьнежня 2010 году, атрымаў навагоднія віншаваньні ад 18 замежных дыпляматаў і палітыкаў.

Як паведамляе сайт БХД, сярод тых, хто павіншаваў Севярынца, — прадстаўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, Вялікабрытаніі, Італіі, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Польшчы, Румыніі, Славакіі, ЗША, Чэхіі, Фінляндыі, Францыі, Эстоніі, а таксама кіраўніцтва Эўразьвязу.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году Севярынец кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. У траўні 2011 году ён быў прыгавораны да трох гадоў абмежаваньня волі паводле абвінавачаньня ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Сёлета 26 ліпеня яму адмовілі ў амністыі.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Паўла Севярынца палітычным зьняволеным. Ён адбывае пакараньне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне. 30 сьнежня яму споўніцца 36 гадоў.
XS
SM
MD
LG