Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея ня будзе даваць прытулку Асаду


Гэтую мячэць і суседнія будынкі ў сырыйскім горадзе Азаз разбамбілі ўрадавыя войскі
Гэтую мячэць і суседнія будынкі ў сырыйскім горадзе Азаз разбамбілі ўрадавыя войскі

Расея не плянуе даваць прытулку для сырыйскага лідэра Башара Асада, паведаміў 22 сьнежня журналістам расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Пры гэтым ён заявіў, што да Расеі зьвярталіся «некаторыя краіны рэгіёну» з прапановамі прыняць Асада. «Мы адказалі: а пры чым тут мы? Калі ў вас такія пляны ёсьць, зьвяртайцеся да яго наўпрост», — сказаў Лаўроў.

Расейскі міністар дадаў, што сыход Асада ня спыніць гвалту ў Сырыі. Расея, разам з Кітаем, неаднаразова выкарыстоўвала сваё права вэта ў Радзе бясьпекі ААН, каб не дапусьціць міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Асада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG