Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дэпутаты могуць трапіць пад санкцыі за сірот


Абмеркаваньне законапраекту ў Дзярждуме
Абмеркаваньне законапраекту ў Дзярждуме

Больш за 30 тысяч электронных подпісаў ужо сабралі пад Інтэрнэт-пэтыцыяй з заклікам да ўраду ЗША ўвесьці санкцыі супраць расейскіх дэпутатаў, якія падтрымалі законапраект, што забараняе амэрыканцам усынаўляць расейскіх сірот.

Белы Дом абяцае даваць адказы на ўсе пэтыцыі, якія за 30 дзён зьбіраюць больш за 25 тысяч подпісаў.

Цяперашняя пэтыцыя заклікае дадаць прозьвішчы расейскіх дэпутатаў да гэтак званага «акту Магніцкага», прынятага Кангрэсам раней ў сьнежні. Дакумэнт прадугледжвае ўвядзеньне візавых і фінансавых санкцыяў у дачыненьні да грамадзян Расеі, якія маюць дачыненьне да сьмерці ў маскоўскім сьледчым ізалятары юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, а таксама да іншых парушэньняў правоў чалавека.

Законапраект, які забараняе амэрыканцам усынаўляць расейскіх сірот, быў ухвалены ў трэцім чытаньні Дзярждумай 21 сьнежня. Верхняя палата расейскага парлямэнту, Савет Фэдэрацыі, мае ўхваліць гэты законапраект 26 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG