Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: «Браты-мусульмане» кажуць, што новая Канстытуцыя ўхвалена


Чарга жанчын на выбарчым участку ў Каіры

Чарга жанчын на выбарчым участку ў Каіры

Эгіпецкі рух «Браты-мусульмане» апублікаваў на сваім сайце ў Інтэрнэце папярэднія вынікі другога і апошняга туру рэфэрэндуму, які прайшоў у гэтай краіне 22 сьнежня. Паводле іх, больш за 70 працэнтаў выбарцаў прагаласавалі за новую Канстытуцыю Эгіпту, прапанаваную прэзыдэнтам Мухамэдам Мурсі.

Некаторыя прадстаўнікі апазыцыйнага Фронту нацыянальнага ратаваньня таксама прызналі, што новая Канстытуцыя, хутчэй за ўсё, ухваленая выбарцамі.

Падчас першага туру рэфэрэндуму 15 сьнежня за гэты дакумэнт прагаласавалі каля 57 працэнтаў. Афіцыйныя вынікі другога туру маюць зьявіцца толькі праз некалькі дзён.

Прэзыдэнт Мурсі заяўляе, што новая Канстытуцыя неабходная, для пераходу Эгіпту да дэмакратыі. Але ягоныя апанэнты кажуць, што вынесены на рэфэрэндум праект абмяжоўвае правы жанчын і меншасьцяў, а таксама свабоду меркаваньняў у краіне.
XS
SM
MD
LG