Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвяржэньне Лукашэнкі зьнікла з сайту расейскага Мінэнэрга


Лукашэнка і Пуцін на саміце АДКБ 19 сьнежня

Лукашэнка і Пуцін на саміце АДКБ 19 сьнежня

З афіцыйнага сайту Міністэрства энэргетыкі Расеі выдалілі абвяржэньне заявы Аляксандра Лукашэнкі пра дасягненьне дамоўленасьці па аб’ёмах пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты.

Абвяржэньне зьнікла ўвечары 21 сьнежня, празь некалькі гадзін пасьля таго, як было апублікавана.

Атрымаць тлумачэньні ў расейскім Мінэнэрга пакуль не ўдалося ў сувязі з выходным днём, паведамляе БелаПАН.

21 сьнежня падчас сустрэчы з студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Беларусь і Расея дамовіліся аб пастаўках нафты ў 2013 годзе ў аб’ёме 23 млн тон.

У гэты ж дзень Лукашэнку абвергла Мінэнерга Расеі: «Інфармацыя пра дасягненьне дамоўленасьці аб пастаўках 23 млн тон расейскай нафты ў Рэспубліку Беларусь у 2013 годзе не адпавядае рэчаіснасьці. На сёньняшні дзень пагадненьне аб аб’ёмах паставак у Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана».

Умовы пастаўкі нафты абмяркоўваліся 19 сьнежня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG