Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскамоўныя праязныя ў Менску праіснуюць усяго толькі месяц, а зь лютага на іх вернецца беларуская мова.

«Пры разьмяшчэньні заяўкі на выраб шматразовых праязных квіткоў на студзень выканаўцам была дапушчана памылка, у выніку чаго квіткі былі надрукаваныя на расейскай мове. За нізкі кантроль і паніжаную патрабавальнасьць да падначаленых дырэктар філіялу «Агенцтва „Мінсктранс“» прыцягнутая да дысцыплінарнай адказнасьці. Зь лютага праязныя квіткі будуць друкавацца на беларускай мове», — паведамілі парталу Tut.by у дзяржпрадпрыемстве «Мінсктранс».

Раней у «Мінсктрансе» казалі, што друкаваньне праязных па-расейску зьвязана з тым, што нарматыўны дакумэнт, які рэгуляваў тарыфы на праезд у грамадзім транспарце, быў перакладзены на расейскую мову, а мова тэксту на праязных павінна адпавядаць мове гэтага акту.

Карэспандэнту «Свабоды» ў «Агенцтве „Мінсктранс“» тлумачылі, што гэты нарматыўны акты нібыта быў выдадзены ў Міністэрстве фінансаў. Аднак, як высьветлілася, ні Міністэрства фінансаў, ні Міністэрства эканомікі ня маюць да гэтага дачыненьня.

Прадстаўніца прадпрыемства Вольга Качан сказала па тэлефоне карэспандэнту «Свабоды»:

«Вы лічыце, што гэта такая складаная праблема, калі ў рэспубліцы ў большай палове гарадоў выкарыстоўваецца руская мова для праязных білетаў? І толькі чамусьці ў Менску гэта стала вялікай праблемай. А вы пацікавіліся, у якіх яшчэ гарадах Беларусі праязныя білеты, і на чыгунцы, на рускай мове? І толькі вось гэты пераклад выклікаў у вас такую буру пытаньняў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG