Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін неўязны пайшоў у адстаўку


Адміністрацыя прэзыдэнта

Адміністрацыя прэзыдэнта

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Валерыя Гайдукевіча. На яго месца прызначаны палкоўнік Юры Караеў.

Гайдукевіч быў камандуючым унутранымі войскамі. Ён звольнены ў запас па ўзросьце, паведамляе БЕЛТА.

Генэрал Валерый Гайдукевіч зьяўляецца фігурантам «чорнага сьпісу» беларускіх чыноўнікаў, якім Эўразьвяз забараніў уезд на сваю тэрыторыю. Яго ўключылі ў гэты сьпіс 21 сакавіка 2011 году.

Яшчэ адзін фігурант «чорнага сьпісу», змагар з акцыямі апазыцыі, былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень быў арыштаваны ў сьнежні 2011 году. Яго абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай і хабарніцтве. Суд над ім пачнецца ў студзені 2013-га.

Сёлета ў студзені ад пасады першага намесьніка міністра ўнутраных спраў быў вызвалены кіраўнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі. Прычым звольнілі яго з фармулёўкай «за ўчыненьне дзеяньняў, што дыскрэдытуюць званьне супрацоўніка органаў унутраных справаў». Пякарскі таксама ўваходзіць у сьпіс неўязных.

Галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук так пракамэнтаваў гэтую адстаўку:

«Накіравалі чалавека на пэнсію, і слава Богу. Магчыма, адзіная прычына, што зьвязана са сьпісам неўязных, каб крыху абяліць уладу. Для мяне асабіста ўсе яны аднолькавыя, што адзін, што другі».

Ці можна казаць, што пасьля сыходу ў адстаўку Гайдукевіча, чысткі ў Міністэрстве ўнутраных спраў скончацца?

«Калі сур’ёзна, то там яшчэ чысьціць і чысьціць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG