Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Эўразьвяз-Расея — без прарыву


Удзельнікам праведзенага ў Брусэлі саміту Эўразьвяз — Расея не ўдалося пераадолець разыходжаньняў у шэрагу пытаньняў, у прыватнасьці зьвязаных з энэргетыкаю, гандлем і датрыманьнем правоў чалавека.

Нягледзячы на запэўненьні абодвух бакоў, што перамовы былі «канструктыўныя», прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін рэзка скрытыкаваў падыходы Эўразьвязу, што прадугледжваюць павелічэньне канкурэнцыі на энэргетычных рынках.

Пуцін таксама паддаў крытыцы лідэраў ЭЗ за цяганіну з падпісаньнем пагадненьня аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму для расяянаў пры ўезьдзе ў Эўрапейскі Зьвяз. У сваю чаргу кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жазэ-Мануэл Барозу заявіў, што Эўразьвяз застаецца прыхільнікам бязьвізавага рэжыму з Расеяй, аднак зазначыў, што дэталі пагадненьні яшчэ павінны быць дапрацаваныя.

Саміт у Брусэлі таксама ня зблізіў пазыцыі бакоў у стаўленьні да вырашэньня грамадзянскага канфлікту ў Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG