Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеньне беларускага праваабаронцы прызнанае адвольным. ААН патрабуе вызваліць яго і выплаціць кампэнсацыю.

21 сьнежня падчас 64-й сэсіі ў Жэнэве Рабочая група ААН па адвольных затрыманьнях (WGAD) вынесла рашэньне па справе Алеся Бяляцкага. Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», затрыманьне праваабаронцы прызнана адвольным. Міжнародная арганізацыя пабачыла парушэньні артыкулу 20 параграфа 1 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

WGAD лічыць, што выйсьцем з сытуацыі зьяўляецца вызваленьне Бяляцкага і прадастаўленьне яму законнага права на кампэнсацыю.
XS
SM
MD
LG