Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 сьнежня: Каталіцкая Куцьця


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е


Суцэльная воблачнасьць, невялікі сьнег, магчымыя завеі. Тэмпэратура: −15 — −13.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Сьвяточная калядная праграма на плошчы Свабоды ў Менску. Час правядзеньня: 12.00-16.00.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зь візытам у Індыі.

24 сьнежня — Куцьця ў католікаў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1812 ― Вайна 1812 году: войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі.

1920 ― у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша думка».

1979 ― СССР увёў войскі ў Аўганістан.


У гэты дзень нарадзіліся


1798 — Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня.

1904 — Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык.


У гэты дзень памерлі:

1942 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, публіцыст.

1982 — Люі Арагон, францускі пісьменьнік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


«Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам,
Няма сумленьня ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць...

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура — патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны роім,
Але без торгу і без слоў
Мы аддаем сваіх герояў».

Алесь Дудар


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Шэсьце Дзядоў Марозаў у Менску не абышлося без затрыманьня
XS
SM
MD
LG