Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет у Вашынгтоне на другія ўгодкі Плошчы


фота: charter97.org

фота: charter97.org

Актывісты ініцыятывы «Мы памятаем» (We Remember) і сябры Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня пікетавалі амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне 19 сьнежня, у другія ўгодкі падзей у Менску пасьля прэзыдэнціх выбараў 2010 году.

У пікеце, сярод іншых, узялі ўдзел прэзыдэнт Freedom House Дэйвід Крэймэр, старшыня ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская, сябры Аб’яднанага балтыйска-амэрыканскага нацыянальнага камітэту, Amnesty International і ініцыятывы «За справядлівыя выбары ў Расеі».

Больш за 20 удзельнікаў пікету заклікалі беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зьняволеных.

Пратэстоўцы трымалі плякаты «Свабоду палітычным вязьням у Беларусі», «Спыніць апошняга дыктатара Эўропы!» і партрэты зьніклых беларусаў у 1999-2000 гг. Удзельнікі пікету раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG