Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Ліміт рэвалюцый у Беларусі вычарпаны


Кадафі і Лукашэнка падчас візыту Кадафі ў Менск у 2008 годзе
Кадафі і Лукашэнка падчас візыту Кадафі ў Менск у 2008 годзе

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае 21 сьнежня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і электронікі.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі немагчыма паўтарэньне падзей, якія адбыліся ў Іраку, Лібіі, Сірыі, паведамляе Інтэрфакс.

«Ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны. Паглядзіце, дзе рэвалюцыі адбыліся, там што, лепш стала?… Дрэнны быў Хусэйн ў Іраку… Буш загадаў, і яны краіну зьнявечылі. Гэта што, нармальна, калі кіраўніка дзяржавы публічна павесілі? Кіраўніка дзяржавы, які ўтрымліваў там няпросты народ. А сёньня там кожны дзень тэракты, выбухі, людзі баяцца выйсьці на вуліцу».

«Што зрабілі добрага, зьнішчыўшы Муамара Кадафі? Ён рабіў усё, каб яго не лічылі дыктатарам».

Лукашэнка заявіў, што былы лібійскі лідэр прадстаўляў Францыі і Італіі магчымасьці для здабычы энэргарэсурсаў у Лібіі. «Той, каго ён карміў — Францыя, Італія — першыя яго бамбілі».

Паводле Лукашэнкі, у Хусэйна і Кадафі былі мільярды даляраў, яны маглі б зьехаць куды заўгодна, і іх прынялі б: «Ні адзін, ні другі ня зьбеглі з краіны, яны ня зьехалі, змагаліся, і іх зьнішчылі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG