Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Заіка пра крэдыты Лукашэнкі: «Хто аддаваць будзе?»


Леанід Заіка

Леанід Заіка

​​Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка камэнтуе для «Свабоды» сёньняшнія выказваньні Аляскандра Лукашэнкі пра эканамічную сытуацыю ў краіне.

Кіраўнік дзяржавы зрабіў іх падчас наведваньня Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Пра тое, што Беларусь атрымае ў 2013 годзе 23 мільёны тон расейскай нафты

«Дрэнныя справы ў краіне, калі вымушаныя прасіць нафту і жыць за кошт нафтавага наркотыку. Расея стараецца адыйсьці ад экспартнай нафтавай залежнасьці, а мы просім яшчэ болей. Для беларускай эканомікі хапае 7 мільёнаў тон. А астатняе рабіце рукамі і мазгамі.

Значыць, нешта будзем аддаваць».

Пра тое, што кітайцы даюць крэдыт на мільярд даляраў

«Кітайцы — гэта габрэі Ўсходу. Значыць, яны даюць грошы пад перасяленьне 650 тысяч кітайцаў у ваколіцы Менску. І як бы там нашы кіраўнікі не казалі, што гэтага ня будзе, паглядзім».

Пра тое, што просяць у Расеі 2 мільярды танных грошай

«Узьнікае пытаньне. Набралі ўжо пазыкі 32 мільярды. Яшчэ два набярэм. Хто аддаваць будзе? Прозьвішча і імя — хто будзе аддаваць?».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG