Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Аплату адукацыі трэба прытармазіць


архіўнае фота

архіўнае фота

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў БДУІР даручыў разабрацца з высокай платай за навучаньне.

Анатоль Паўлаў, былы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, камэнтуе для «Свабоды» выказваньне пра тое, што «аплату атрыманьня адукацыі трэба прытармазіць».

«У нас вышэйшая адукацыя, згодна з Канстытуцыяй, павінна быць бясплатнай. Толькі пра гэта забыліся. Няхай адкрыюць адпаведны артыкул Канстытуцыі і Закон аб адукацыі, дзе ясна напісана, што кожны грамадзянін Беларусі на конкурснай аснове мае права атрымаць бясплатную адукацыю. Насамрэч, яна не бясплатная, а бюджэтная.

Што тычыцца платнага навучаньня, то я, напрыклад, ведаю некаторыя сем’і, якія адразу аддаюць дзяцей на платную адукацыю, паколькі ня хочуць мець справу з разьмеркаваньнем. І такую лазейку знайшлі. Усё залежыць ад даходаў сям’і. Калі сёньня некаторыя катэгорыі сілавікоў атрымліваюць па 10, а то і 15 мільёнаў за месяц, то яны спакойна плацяць за вучобу.

Прапанова зрабіць шчадны рэжым на першым-другім курсе выглядае нібыта прывабнай. Але што рабіць, калі на наступных курсах плату падвояць? І такое магчыма. Пра гэта нехта думаў?»
XS
SM
MD
LG