Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка просіць у Расеі 2 мільярды «недарагіх» даляраў


Аляксандр Лукашэнка заявіў што на перамовах з расейскім кіраўніцтвам у Маскве запрасіў у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту.

«Нам трэба 2 мільярды „недарагіх“ грошай, гэта камэрцыйныя крэдыты, каб мы маглі ўкласьці ў мадэрнізацыю прадпрыемстваў», цытуе Інтерфакс.

Кіраўнік краіны паведаміў, што гэтыя пытаньні абмяркоўваліся падчас яго візыту ў Маскву 18-19 сьнежня.

«Вёў цяжкія перамовы ва ўрадзе Расеі і з прэзыдэнтам Расеі па многіх пытаньнях. Там была маса пытаньняў. Тады я сказаў яму: падумайце, калі родныя браты, то трэба дапамагаць. Нам трэба пару мільярдаў даляраў крэдытаў, каб ажыцьцявіць мадэрнізацыю нашых прадпрыемстваў. Вы можаце сёньня не даваць — падумайце. Не, кажуць, давайце канкрэтны сьпіс. Мы даём грошы на вашы прадпрыемствы пад мадэрнізацыю і ствараем сумесныя прадпрыемствы», — працытаваў Лукашэнка расейскае кіраўніцтва. — Я кажу: добра, гэта адзін напрамак. Але і для несумесных прадпрыемстваў нам таксама патрэбен мільярд даляраў. Я адмоўнага адказу не атрымаў. Наадварот, мне кажуць: мы разгледзім і ў гэтай частцы дапаможам ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG