Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да прыезду Лукашэнкі ў БДУІР адключылі інтэрнэт


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае 21 сьнежня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і электронікі.


Напярэдадні была выдадзена інструкцыя па візыце, згодна зь якой у будынку былі адключаны кампутарная сетка, інтэрнэт, тэлефонная сувязь і сыгналізацыя. Адзін з мужчынскіх туалетаў быў пераабсталяваны ў жаночы.

«На прапускных пунктах будуць працаваць рамкі. Будзе ажыцьцяўляцца дагляд асабістых рэчаў. У кабінэтах павінен быць парадак. Усе шафы і сэйфы, што маюць замкі, павінны быць адчынены», — гаворыцца ў адмысловай інструкцыі, якую даслалі чытачы на сайт Хартыі-97.

Таксама там гаворыцца, што па вуліцы Броўкі будзе цалкам перакрыты рух аўтатранспарту. Транспарт, пакінуты на ноч, будзе эвакуяваны.

Ілюстрацыя з Хартыі-97

Ілюстрацыя з Хартыі-97

XS
SM
MD
LG