Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьцярожна з грэйпфрутавым сокам!


Сок з грэйпфруту можа аказацца для вас сьмяротна небясьпечным, калі вы прымаеце некаторыя лякарствы.

Грэйпфруты — а таксама некаторыя іншыя цытрусавыя, як лайм і памэла — утрымліваюць рэчывы, якія ў некалькі разоў павялічваюць сілу дзеяньня лекаў, што можа выклікаць вострую нырачную недастатковасьць, праблемы з дыханьнем, унутраны крывацёк і нават раптоўную сьмерць.

Канадзкі доктар Дэвід Бэйлі, якія дасьледуе ўзаемадзеяньне цытрусавых з мэдыкамэнтамі, нядаўна апублікаваў сьпіс лекаў, якія ўваходзяць у непажаданыя і небясьпечныя для здароўя рэакцыі з грэйпфрутавым сокам.

«З грэйпфрутам не спалучаюцца многія з лекаў, якія часта прапісваюць лекары, прычым у самых звычайных выпадках накшталт сардэчна-сасудзістай недастатковасьці. Верагоднасьць ўзьнікнення непрыемных наступстваў павялічваецца, паколькі за апошнія чатыры гады колькасць несумяшчальных з грэйпфрутам мэдыкамэнтаў ўзрасла» — папярэджвае Дэвід Бейлі.

Паводле доктара Бэйлі і іншых канадзкіх дасьледнікаў, існуюць 85 лекавых сродкаў, якія не сумяшчаюцца зь некаторымі цытрусавымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG