Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталы слухач Радыё Свабода дзіцячы доктар зь Віцебску Ігар Пасноў, які кажа, што пазбавіўся працы за публічную крытыку ўладаў, запісаў відэазварот і выклаў яго на YouTube.


Бацькі зьбіраюць подпісы за тое, каб лекара аднавілі на пасадзе.

«Я хачу паказаць, наколькі бяспраўныя сёньня мы, мэдычныя работнікі. Мала таго, што атрымліваем капейкі, дык яшчэ з кожным з нас можна, як з сабакам, расправіцца. І наколькі галаслоўныя іх словы, што яны клапоцяцца пра дзяцей, пра пацыентаў, пра жыцьцё людзей», — сказаў Ігар Пасноў у сваім відэазвароце.

Намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня аховы здароўя Міхаіл Вішнявецкі ня стаў тлумачыць карэспандэнту «Свабоды» прычыны звальненьня доктара Ігара Паснова.

У сваім лісьце на «Свабоду» Ігар Пасноў піша, што яму прапанавалі «забраць працоўную кніжку 2 студзеня з-за заканчэньня кантракту. Я ведаў на што ішоў!».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG