Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага абвінавацілі ў махлярстве


Расейскаму юрысту і грамадзкаму актывісту Аляксею Навальнаму ў чацьвер выстаўлена абвінавачваньне ў махлярстве і адмываньні даходаў, атрыманых злачынным шляхам.

Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту Ўладзіміра Маркіна, па справе Навальнага вядзецца расьсьледаваньне.

Навальнага падазраюць у арганізацыі незаконных грузавых перавозак у інтарэсах заснаванай ім фірмы «Галоўнае падпісное агенцтва». Сьледчыя лічаць, што з 2008 па травень 2011 году ў выніку махінацый фірма Навальнага атрымала 55 мільёнаў рублёў.

У сувязі з гэтым 17 сьнежня Навальнаму было афіцыйна паведамлена аб узбуджэньні крымінальнай справы. Ён паведаміў у Твітэры, што зь яго ўзятая падпіска аб нявыезьдзе.

У чацьвер Сьледчы камітэт таксама паведаміў, што абвінавачваньні па гэтай жа справе прад’яўлена і брату Аляксея Навальнага — Алегу.

Паводле Аляксея Навальнага, у выстаўленым яму абвінавачаньні ўзгаданы і ягоны бацька Анатоль. «А тое мінулым разам яны на яго забыліся. Добра, што Даша з Захарам (дзеці Аляксея Навальнага) непаўнагадовыя», — адзначыў у Твітэры стваральнік і кіраўнік антыкарупцыйнага праекту «РосПіл» Аляксей Навальны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG