Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 сьнежня: канец сьвету і Marilyn Manson у Менску


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


МАРОЗНА, З ПРАЯСЬНЕНЬНЯМІ...

Уначы −11 — −17 °С, удзень −9 — −15 °С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Брусэлі адбудзецца саміт Эўразьвяз — Расея.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэнецца з журналістамі і супрацоўнікамі каталіцкіх СМІ ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены. Пачатак аб 11.00.

Вольга Гапеева прэзэнтуе сваю новую кніжку «Прысак і Пожня» (Менск, Цэнтар швэдзкіх дасьледаваньняў, вул. Інтэрнацыянальная, 11а, офіс 27). Пачатак а 18.00.

Канцэрт «Колазварот» у выкананьні ансамблю салістаў «Класік-авангард» (Менск, малая заля імя Р. Шырмы Белдзяржфільгармоніі). Пачатак а 19.00.

Канцэрт гурту Marilyn Manson у менскім Палацы спорту. Пачатак а 20.00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Дзень сьвятога Томаса ў Нідэрляндах. У найкарацейшы дзень году нідэрляндзкія вучні стараюцца прыйсьці ў школу як мага раней. Таго, хто прыйдзе апошнім, сябры з клясы ўвесь дзень дражняць «сонным Томасам».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1846 — шатляндзкі хірург Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе апэрацыю з анэстэзіяй.

1898 — П’ер і Мар’я Кюры адкрылі радыюм.

1913 — у нью-ёрскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку.

1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Літвы быў утвораны Першы гарадзенскі беларускі полк.

1958 — Шарля дэ Голя абралі прэзыдэнтам Францускай Рэспублікі.

1991 — была падпісаная Алма-Ацінская дэклярацыя, якая абвясьціла аб стварэньні Судружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў Эўразьвязу — Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Тамаш Зан, паэт, удзельнік вызвольнага руху, сябра Таварыства філяматаў.

1879 — Ёсіф Сталін, савецкі палітык, дыктатар.

1890 — Мікалай Аладаў, кампазытар, пэдагог, адзін з арганізатараў і першых выкладчыкаў Беларускай кансэрваторыі і Беларускага музычнага тэхнікуму.

1917 — Гайнрых Бёль, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1972 году.

1934 — Іван Чыгрынаў, беларускі празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. У 1994-м Чыгрынаву была нададзеная годнасьць народнага пісьменьніка Беларусі.

1967 — Міхаіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі з 2003 году.

1971 — Аляксандар Памідораў, беларускі музыка, тэле- і радыёвядоўца, шоўмэн.

У гэты дзень памерлі:

1375 — Джаваньні Бакачча, італьянскі пісьменьнік, аўтар «Дэкамэрону».

1940 — Фрэнсіс Скот Фіцджэралд, амэрыканскі пісьменьнік.

1981 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак, пэдагог.

1989 — Сэм’юэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў тэатру абсурду, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1969 году.

2006 — Сапармурат Ніязаў, першы прэзыдэнт Туркмэністану.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Марына Адамовіч пабралася са Статкевічам

Ганна Гуцал: «Будзем патрабаваць увесьці войскі ў Беларусь»

Жалобная працэсія з труной Вацлава Гаўла

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Можна й пачакаць, калі ёсьць чаго чакаць.
Сэм’юэл Бэкет
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG