Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадказаньні канца сьвету ня раз спараджалі паніку сярод людзей.

2012, 21 сьнежня — шмат хто лічыць, што 5125-гадовы цыкль паводле календара мая нібыта канчаецца ў гэты дзень і прывядзе да канца сьвету.

2003 — японская сэкта "Аум Сінрыкё" прадказвала канец сьвету ў выніку ядзернай вайны ў 2003 годзе.

2000 — прадказваўся апакаліпсіс тысячагодзьдзя, выкліканы памылкай кампутара Y2K.

1999 — меў адбыцца канец сьвету паводле прадказаньня Настрадамуса аб тым, што «Кароль тэрору» прыйдзе зь неба.

1997 — чальцы сэкты «Нябесныя брамы» верылі, што набліжэньне камэты Гэйла-Бопа прадказвае канец Зямлі, сэктанты ўчынялі самагубствы, каб «трапіць на паветраны карабель».

1914 — хрысьціянская сэкта «Сьведкі Еговы» прадказвала, што канец сьвету надыдзе ў 1914 годзе. З таго часу «Сьведкі Еговы» прадказвалі канец сьвету некалькі разоў.

1910 — чаканае прыбыцьцё камэты Галея ў 1910 годзе (камэта зьяўляецца на небе кожныя 75-76 гадоў) спарадзіла апакаліптычную паніку сярод людзей, многія зь якіх лічылі, што хвост камэты, які ўтрымлівае атрутны газ, зьнішчыць усё жывое на Зямлі.

1843-44 — пасьлядоўнікі вучэньня амэрыканскага рэлігійнага энтузіяста Ўільяма Мілера лічылі, што другое прышэсьце Ісуса Хрыста адбудзецца ў 1843-44 гадох і што Зямля будзе ахопленая агнём.

1666 — у XVII стагодзьдзі некаторыя асьцерагаліся, што канец сьвету надыдзе ў 1666 годзе, яны грунтаваліся на біблійным Апакаліпсісе.

500 — Іпаліт Рымскі, Сэкст Юлі Афрыкан і Ірынэй Ліёнскі верылі, што Ісус вернецца ў 500 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG