Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў выкарыстоўваць усе магчымасьці, якія мае яго адміністрацыя, каб правесьці праз Кангрэс новы закон аб кантролі над выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.

Выступаючы ў сераду ў Белым доме, Абама сказаў, што спэцыяльную групу, якая павінна будзе не пазьней студзеня прадставіць канкрэтныя прапановы па гэтым пытаньні, узначаліць віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн. «Для амэрыканцаў вельмі важна паспрабаваць зьнізіць гвалт, зьвязаны з выкарыстаньнем зброі», — дадаў Абама.

Некалькі дзён таму ў амэрыканскім штаце Канэктыкут ахвярамі ўзброенага нападу на тэрыторыі пачатковай школы сталі 20 дзяцей і шасьцёра дарослых. Гэтая трагедыя выклікала новыя спрэчкі аб мэтазгоднасьці свабоднага продажу зброі ў Злучаных Штатах.
XS
SM
MD
LG