Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тозік заклікае мець ня менш за трох дзяцей


Анатоль Тозік, архіўнае фота

Анатоль Тозік, архіўнае фота


«Сям’я з трох дзяцей — гэта найлепшы варыянт для нашай краіны», — заявіў 20 сьнежня на сумесным пасяджэньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік:

«Аднак, лічбы сьведчаць пра тое, што сёньня толькі 5% беларускіх сем’яў маюць траіх дзяцей, а бальшыня (65%) — толькі адно дзіця. Патрэбныя сур’ёзныя захады для стымуляваньня сям’і з трыма дзецьмі».

Віцэ-прэм’ер сказаў, што спэцыялісты адзначаюць: калі ў сям’і ёсьць двое дзяцей, дык тады прасьцей завесьці і трэцяга. Таму цяпер урад працуе над тым, каб у 2014-2015 гадах правесьці пілётны праект, каб заахвоціць сем’і, якія ўжо маюць дваіх дзяцей, завесьці трэцяе дзіця:

«Мы будзем стымуляваць павелічэньне сям’і да траіх чалавек матэрыяльна, жыльлёва, грашова і гэтак далей».

Тозік таксама адзначыў, што ў плянах ураду — значнае павелічэньне будаўніцтва арэнднага жыльля. Каб людзі, асабліва маладыя, маглі езьдзіць па краіне і працаваць там, дзе яны найбольш запатрабаваныя на гэты момант.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG