Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Першамайскім райсудзе разглядаюць справы затрыманых 19 сьнежня Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. На абодвух хлопцаў міліцыянты склалі пратаколы за «нецэнзурную лаянку».

Справы актывістаў разьбірае судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна. Працэс праходзіць у яе ўласным кабінэце і над двума хлопцамі адразу.

Мінулую ноч Аляксей Кішчук і Станіслаў Лаўрэнаў мусілі правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Учора іх таксама прывозілі на суд, але працэс зь невядомых прычын так і ня быў распачаты.

Прыхільнікаў стварэньня партыі БХД затрымалі 19 сьнежня каля 11 раніцы. На думку каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяны Севярынец, затрыманьне Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука было прэвэнтыўным — каб хлопцы ня зладзілі нейкай акцыі да ўгодкаў пасьлявыбарчых падзеяў 2010 году.
XS
SM
MD
LG