Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду зноў прыняла да ведама зацікаўленасьць Беларусі ў магчымай новай крэдытнай праграме.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МВФ па выніках пасяджэньня рады дырэктараў фонду, якое прайшло 14 сьнежня і дзе разглядаліся вынікі трэцяга постпраграмнага маніторынгу Беларусі.

Як і раней, рада адзначае ў якасьці ўмовы гатоўнасьць беларускіх уладаў да радыкальных рэформаў.

Дырэктары пагадзіліся, што такі мэханізм павінен быць абумоўлены цьвёрдай прыхільнасьцю уладаў Беларусі да палітыкі «ўсёабдымных структурных рэформаў».

17 сьнежня падчас наведваньня ААТ «Камволь» Лукашэнка назваў МВФ палітычнай арганізацыяй, і заявіў, што не разьлічвае на новую праграму супрацоўніцтва з фондам. «Жылі мы без МВФ і будзем жыць. Спакойна, ня трэба асабліва перажываць, што мы рухнем. Не абрынемся, як камусьці гэтага хацелася б», — заявіў Лукашэнка.

Адносна прапановы МВФ пра структурныя рэформы ў беларускай эканоміцы Лукашэнка заявіў, што гэтыя рэформы «у інтарэсах тых, хто трымае МВФ»:

«Ім было б лепш, калі б мы гэтыя прадпрыемствы распрадалі. Ня важна каму, нават, можа быць, грамадзянам Беларусі. Яны купяць у нашых грамадзян за бутэльку, яшчэ за нешта. Нас хочуць падзяліць, хочуць, каб мы хутка прадалі. А МВФ будзе працаваць у інтарэсах Захаду, Амэрыкі».


Беларусь і МВФ: гісторыя крэдытаў і стасункаў


Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд.

Пазьней на просьбу беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд.

За час з 1992 па 2008 год Беларусь двойчы скарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн і паводле мэханізму стэнд-бай — $77,4 млн. Абодва гэтыя крэдыты Беларусь цалкам пагасіла ў лютым 2005 году.

Беларусь — сябра МВФ з 1992 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG