Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра нафтавы балянс

абноўлена

Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін абмеркавалі падчас сустрэчы ў Маскве выдзяленьне Беларусі чарговага траншу крэдыту антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, пытаньні супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры, у тым ліку фармаваньне балянсу нафты і нафтапрадуктаў у 2013 годзе.

Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Кіраўнікі таксама абмеркавалі беларуска-расейскае ўзаемадзеяньне ў сфэры экспарту калійных угнаеньняў, а таксама актуальныя пытаньні міжнароднага парадку дня і правядзеньне чарговага вышэйшага дзяржсавету так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

19 сьнежня пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што Беларусь і Расея пакуль не дасягнулі кампрамісу па нафтавым балянсе на 2013 год, аднак у першым квартале Расея гатовая забясьпечыць максымальную загрузку беларускіх НПЗ.

У выніку беларускіх махінацыяў з растваральнікамі і разбаўляльнікамі страты расейскага бюджэту ацэньваюцца прыкладна ў паўтара мільярда даляраў. На пытаньне, ці застаецца вяртаньне гэтых грошай актуальным, пасол Расеі Сурыкаў адказаў так:

«Я мог бы спытаць любога з вас: калі б ваш сусед па кватэры залез да вас у кішэню і выцягнуў адтуль бяз вашага дазволу прыкладна сотую частку вашых гадавых прыбыткаў, вы прасілі б вярнуць ці не? Гэта ж ня толькі сама па сабе сытуацыя з гэтымі разбаўляльнікамі-растваральнікамі. Гэта яшчэ і крыўдна Расейскай Фэдэрацыі. То бок, з намі можна так сябе паводзіць? Палітычна крыўдна. І зьнешнепалітычна, і ўнутрыпалітычна. Бо ў нас таксама хапае апазыцыянэраў. І калі яны пра гэта дазнаюцца, то змогуць гэтую тэму вельмі добра абыграць».

Беларусь хоча атрымаць у Расеі 23 мільёны тон нафты, у той час як Расея гатовая паставіць толькі 18,5 мільёна тон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG