Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатыўны» Сьв. Мікалай павіншаваў сіротаў


Сьвяты Мікалай на вечарыне – сябра БАЖ Сяржук Саладухін

Сьвяты Мікалай на вечарыне – сябра БАЖ Сяржук Саладухін

Прадстаўнікі гомельскай кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» разам з актывістамі іншых грамадзкіх суполак зладзілі 19 сьнежня пераднавагоднюю вечарыну для дзяцей-сірот і без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў Гомельскім раённым сацыяльна-пэдагагічным цэнтры.

У прыгарадны пасёлак Бярозкі, дзе месьціцца цэнтар, грамадзкія актывісты прыехалі ў маскарадных касьцюмах – Сьвятога Мікалая, Лесавіка, Балотнай Чарапахі ды іншых казачных пэрсанажаў. Разам зь дзецьмі яны вадзілі карагоды, гулялі ў інтэлектуальныя гульні. Кожны выхаванец атрымаў падарунак і пэрсанальнае віншаваньне з Калядамі й Новым годам.

«Мы супольна сабралі сродкі на салодкія падарункі дзецям, узгаднілі з адміністрацыяй сцэнар вечарыны. Казачнымі пэрсанажамі былі мясцовыя сябры Таварыства беларускай мовы, Беларускай асацыяцыі журналістаў, некаторых іншых суполак, – распавёў актывіст «Нашай альтэрнатывы» Кастусь Жукоўскі.

Вечарына ў сацыяльна-пэдагагічным цэнтры. У вобразе Лесавіка – сябра ТБМ Яўген Якавенка

Вечарына ў сацыяльна-пэдагагічным цэнтры. У вобразе Лесавіка – сябра ТБМ Яўген Якавенка

XS
SM
MD
LG