Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкая актывістка Ніна Багінская была затрыманая міліцыянтамі на Кастрычніцкай плошчы без 20 хвілінаў 20 гадзінаў. Паводле сьведак, актывістку адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, але дагэтуль пра яе месца знаходжаньня невядома. Гэтымі зьвесткамі са Свабодай падзялілася актывістка Тацяна Кім.

Ніна Багінская вядомая ўдзелам у шмат якіх акцыях апазыцыі. Жанчына заўсёды прыходзіць на акцыі зь бел-чырвона-белым сьцягам ці хаця б з бел-чырвона-белай сымболікай на адзеньні. Раней Ніну Багінскую шмат разоў затрымлівалі менскія міліцыянты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG