Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 сьнежня, Дзень чэкіста і гадавіна самагубства Зайцава


За кіпучай чэкісцкай работай

За кіпучай чэкісцкай работай

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Тэмпэратура паветра ўначы мінус 11-20°С, удзень мінус 9-15°С.

У БЕЛАРУСІ

У Менскім абласным судзе пачнецца працэс над былым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць ў атрыманьні хабару.

Менск. У клюбе Re:public агульны канцэрт «Гамон 2012» гурту «POMIDOR/OFF» і «Разьбітае сэрца пацана».

Менск. У клюбе «Графіці» выступяць «Маланка Аркестар» і гурт «Vuraj».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі. У аснове Дня чэкіста ляжыць падзея расейскай гісторыі. 20 сьнежня 1917 году ў Расеі была створаная Ўсерасейская надзвычайная камісія – ВЧК. А ўзначаліў яе ўраджэнец Беларусі Фэлікс Дзяржынскі.

1927 – упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок. У 1937-м замучаны ў засьценках НКВД.

1937 – у Менску карнымі органамі НКВД былі расстраляныя гісторык прафэсар Васіль Дружчыц і мовазнавец акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч.

2001 – скончыў жыцьцё самагубствам гомельскі актывіст незарэгістраванага маладзёвага руху «Зубар» Андрэй Зайцаў. Яму было 24 гады, і прычынай ягонае сьмерці калегі называюць псыхалягічны ціск на хлопца з боку супрацоўнікаў КДБ.

Нарадзіліся:

1836 – Мэндэле Мойхер Сфарым, пісьменьнік, заснавальнік новай габрэйскай клясычнай літаратуры. Прыйшоў на сьвет у беларускім Капылі.

1840 – Казімер Альхімовіч, мастак-рамантык, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1890 – Аскар Марыкс, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага дэкарацыйнага мастацтва, тэатральны мастак, графік, пэдагог, народны мастак Беларусі.

365 ДЗЁН ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Статкевіч жэніцца ў турме

10 год, як няма «зубра» Андрэя Зайцава

Першыя фоты Femen на волі

Літаратурная дыскусія на Свабодзе

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Скажы мне, сярмяжнік! Скажы мне, маркотны!
Адкуль ты? Адкуль ты? З нядоляй сваей
Чаму век снуешся пуцінай гаротнай,
Чаму ты ўсіх чыста бядней і цямней?


Уладзіслаў Галубок
XS
SM
MD
LG