Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан выйшаў з калектыўнай бясьпекі


Кіраўнікі дзяржаваў-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы на пасяджэньні ў Маскве ўхвалілі просьбу Узбэкістану прыпыніць яго сяброўства ў АДКБ.

Адпаведную заяўку Ташкент падаў у чэрвені, не патлумачыўшы прычынаў.

Многія экспэрты лічаць, што тым самым Узбэкістан хоча выключыць у будучыні магчымае ўжываньне калектыўных сілаў у сытуацыях унутранага канфлікту ў любой з краінаў арганізацыі.

Узбэкістан пры жаданьні і ратыфікацыі ўсіх статутных дакумэнтаў АДКБ можа вярнуцца ў АДКБ, заявіў дзяржсакратар Рады бясьпекі Беларусі Леанід Мальцаў.

Удзельнікамі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы зьяўляюцца Расея, Беларусь, Армэнія, Казахстан, Кіргізстан і Таджыкістан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG