Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкія актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча


Віктар Статкевіч

Віктар Статкевіч

Адведзіны прымеркавалі да двухгодзьдзя Плошчы.

Віктар Статкевіч жыве ў Баранавічах. Празь месяц яму споўніцца 86 гадоў. Ужо два гады Віктар Статкевіч чакае вызваленьня сына, былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча.

Гасьцям Віктар Статкевіч паведаміў, што амаль кожны тыдзень атрымлівае ад Мікалая лісты. Бацька палітыка адзначае, што сын ня траціць добрага настрою і ўпэўненасьці ў тым, што робіць патрэбную людзям справу.

Віктар Статкевіч сказаў, што верыць у датэрміновае вызваленьне свайго сына, а зараз спадзяецца на тое, што ўмовы ягонага ўтрыманьня ў 4-й магілёўскай турме будуць палепшаныя.

«Мы пажадалі Статкевічу-старэйшаму найперш моцнага здароўя і надзеі, як кажуць беларусы, што загляне сонца і ў наша ваконца», — сказаў актывіст Віктар Сырыца, які наведваў Віктара Статкевіча, перадае сайт праваабарончага цэнту «Вясна».
XS
SM
MD
LG