Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча памірыць НАТО і АДКБ


Аляксандар Лукашэнка на саміце АДКБ
Аляксандар Лукашэнка на саміце АДКБ

Кіраўнік Беларусі заявіў у Маскве пра неабходнасьць наладжваньня ўзаемадзеяньня АДКБ зь міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з НАТО.

«Нават з НАТО, якое нібыта не заўважае АДКБ, ёсьць магчымасьць для дыялёгу», — заявіў Лукашэнка, выступаючы на пасяджэньні Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ.

«Мы павінны ня раз за разам заклікаць натаўцаў да супрацоўніцтва, а на практыцы дэманстраваць, што альтэрнатывы наладжваньню прамога практычнага ўзаемадзеяньня з АДКБ сёньня няма», — сказаў Лукашэнка.

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі адзначае, што ў гэтай заяве найперш кідаецца ў вочы дысананс іміджу антызаходніка і вельмі разумнай прапановы:

«У сёньняшняй палітычнай сытуацыі, у стане, фактычна, халоднай вайны з Эўразьвязам, канечне, Лукашэнка такой кампраміснай фігурай быць ня можа. Дзеля гэтага, як мінімум, трэба выпусьціць палітвязьняў і размарозіць дачыненьні з ЭЗ. Бо краіны ЭЗ пераважна ў НАТО і ўваходзяць. На сёньняшні дзень, я думаю, гэта немагчыма.
Пры ўсякай нагодзе Лукашэнка хоча падкрэсьліць, што ён ня проста дробны дыктатар

І калі браць усіх гэтых кіраўнікоў краін АДКБ, то Лукашэнка гэта фігура, якая найменш пасуе дзеля гэтай ролі.

Беларускі афіцыйны лідар вельмі любіць сябе неяк паказаць на фоне глябальных праблем. Гэта такі пункцік, такая нейкая псыхалягічная фішка, і пры ўсякай нагодзе Лукашэнка хоча падкрэсьліць, што ён ня проста дробны дыктатар, як некаторыя лічаць, а дзеяч сусьветнага маштабу. Вось гэты комплекс у яго ўвесь час выяўляецца».

Паводле Класкоўскага, беларускія вайскоўцы цалкам нармальна кантактуюць з НАТО, і ў Брусэлі ёсьць сталы беларускі прадстаўнік. Але гэтая супраца магла б быць значна шырэйшай, калі б былі іншыя палітычныя ўзаемадачыненьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG