Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Time назваў Барака Абаму «Чалавекам году-2012»


Амэрыканскі часопіс Time надаў годнасьць «Чалавек году» прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму. Партрэт Абамы зьявіцца на вокладцы апошняга сёлетняга нумару выданьня.

Дзейны амэрыканскі прэзыдэнт стаў «Чалавекам году» паводле Time ужо другі раз. Упершыню рэдакцыя так высока ацаніла Абаму ў 2008 годзе.

Часопіс Time выбірае чалавека году з 1927 году, беручы пад увагу пазытыўны, а часам і нэгатыўны ўплыў канкрэтнай асобы на навіны і жыцьцё чалавецтва. Больш як за 80 гадоў на вокладцы заключнага ў годзе нумару выданьня апыналіся Магатма Гандзі, Адольф Гітлер, Ёсіф Сталін (двойчы), Уінстан Чэрчыль, аятала Хамэйні, Уладзімер Пуцін. Летась «Чалавекам году» стаў абстрактны «пратэстовец» – такім чынам рэдакцыя падкрэсьліла важнасьць пратэставых выступленьняў у шэрагу краінаў сьвету ў 2011 годзе.

Некалькі дзён назад чалавека году пры дапамозе інтэрнэт-галасаваньня вызначылі й чытачы часопісу Time – яны выбралі маладога паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG