Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што самае важнае, што вы можаце зрабіць, каб прадухіліць прастуду і грып? Старанна і часта мыйце рукі з гарачай мыльнай вадой на працягу ня менш 15 сэкундаў.

Але ніколі, ніколі не выкарыстоўвайце сушылкі для рук у туалетах, раяць амэрыканскія навукоўцы.

Некалькі дасьледаваньняў паказалі, што выкарыстаньне сушылак для рук, а не папяровых ручнікоў на самай справе павялічвае колькасьць мікробаў на руках. Выявілася чатырохразовае павелічэньне мікробаў на руках людзей пасьля выкарыстаньня сушылкі для рук.

Дасьледаваньне 2009 году засьведчыла, што ў людзей, якія выкарыстоўвалі сушылкі для рук, было ў 2-3 разы больш бактэрый на руках, чым да мыцьця іх. Да таго ж многія бактэрыі былі патагеннымі, якія могуць выклікаць захворваньні.

Праблема з сушылкамі для рук у грамадзкіх прыбіральнях у тым, што яны забруджваюцца пры рэгулярным выкарыстаньні. Сушылкі захоўваюцца ў цёплым, вільготным месцы — у такім асяродзьдзі бактэрыі, грыбкі і вірусы " квітнеюць". Паветра з сушылак ніколі не бывае досыць гарачым, каб забіць мікробы, яно проста досыць цёплае для таго, каб дапамагчы ім размножвацца і квітнець.

Дасьледаваньні таксама паказалі, што цёплае паветра з сушылкі дапамагае разганяць патагенаў па пакоі.

Паводле навукоўцаў, лепш пакінуць грамадзкую прыбіральню з мокрымі рукамі, чым выкарыстаць сушылку для рук. Насіце з сабой уласныя папяровыя ручнікі ці проста страсіце ваду з рук.

І пажадана не дакранацца да ручкі дзьвярэй, калі выходзіце, паколькі да іх маглі дакранацца людзі, якія не вымылі рукі.

Вось яшчэ некалькі парадаў:

Трымайце бутэлечку з дэзынфэкцыйным сродкам для рук у кашальку або кішэні.

Пазьбягайце дакранацца да носа і рота.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG