Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы рыхтуе адказ на дэкрэт № 9


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, сустрэўся з генэральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы Гаем Рэйдэрам. Сустрэча адбылася падчас міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньнях аплаты працы ў Маскве.

Ярашук: «Мы абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі пасьля ўвядзеньня дэкрэту № 9, які ўжо назвалі аднаўленьнем прыгоннага права. У тым ліку гаварылі і пра тое, якія дзеяньні мусяць быць ад Міжнароднай арганізацыі працы. Там успрымаюць гэты выпадак як унікальны. Мы прызвычаіліся да жыцьця ў такіх ўмовах, не заўважаем, наколькі дзеяньні ўладаў адыёзныя, а з боку гэта менавіта як дзікунства і выглядае».

Паводле Аляксандра Ярашука, рэакцыя МАП можа быць падобнай на тую, якая была пасьля ўвядзеньня аналягічных законаў у М’янме. Тады МАП выкарыстала 33-ці параграф статуту арганізацыі, які дазваляе пры грубым парушэньні правоў працоўных уводзіць супраць ураду краіны-парушальніцы эканамічныя санкцыі.

Дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі № 9, які 17 сьнежня быў ухвалены дэпутатамі Нацыянальнага сходу, на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі прадугледжаны перавод працаўнікоў на кантракты, паводле якіх яны трацяць права звальненьня з прадпрыемства бяз згоды адміністрацыі. Абаронцы дэкрэту № 9 кажуць, што гэтае абмежаваньне тычыцца толькі пэрыяду мадэрнізацыі прадпрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG