Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 4 мільёны


Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

Астравецкі суд прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Падчас выбарчай кампаніі у верасьні міліцыянты спынілі на выхадзе з пад’езда дома ў Астраўцы кандыдата ў дэпутаты Мікалая Ўласевіча і абвінавацілі яго ў распаўсюдзе агітацыйных улётак.

Пазьней на яго склалі пратакол, у якім напісалі, што ён не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі, адмовіўся паказваць сумку. У той самы дзень у машыне Ўласевіча, а таксама ў доме ў вёсцы Варняны правялі ператрусы.

Уласевіч абскардзіў дзеяньні міліцыянтаў у Генпракуратуру, запатрабаваў прадстаўленьня дазволаў на правядзеньне ў яго ператрусаў, а таксама пратаколаў вобшукаў, якія ня мог атрымаць адразу.

Па гэтай справе было праведзена восем судовых паседжаньняў. Уласевіч кажа, што суд не прыняў да ўвагі ніводнага доваду зь яго боку, у тым ліку паказаньняў ягонага сьведкі, а таму з рашэньнем суду ня згодны і мае намер яго абскарджваць.

Ён лічыць рашэньне суду палітычна матываваным, паколькі падчас выбарчай кампаніі ён узьняў пытаньні карупцыі, службовага злоўжываньня ў раёне, а таксама тэму будаўніцтва атамнай станцыі. Менавіта за гэта, перакананы Ўласевіч, яму і помсьцяць мясцовыя ўлады.
XS
SM
MD
LG