Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая папулярная рэлігія


Хрысьціянства застаецца самай папулярнай рэлігіяй. Да такой высновы прыйшлі спэцыялісты Pew Research Center, што базуецца ў Вашынгтоне.

Вывучыўшы зьвесткі перапісаў і апытаньняў насельніцтва ў 230 краінах, экспэрты высьветлілі, што хрысьціянамі лічаць сябе 2 мільярды 200 мільёнаў чалавек, траціна насельніцтва Зямлі. На другім месцы – мусульмане, мільярд 600 мільёнаў чалавек. Да індуістаў адносяць сябе каля мільярда чалавек, да будыстаў – 500 мільёнаў. У Беларусі, паводле справаздачы, хрысьціянамі сябе лічаць 6 мільёнаў 830 тысяч чалавек, мусульманамі – 20 тысяч чалавек, не адносяць сябе ні да якіх веравызнаньняў 2 мільёны 740 тысяч чалавек. Іншыя веравызнаньні ў Беларусі прадстаўленыя малымі колькасьцямі людзей (меней за 10 тысяч чалавек).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG