Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўку папярэдзілі пад відэазапіс


Кася Галіцкая
Кася Галіцкая

18 сьнежня да актывісткі Маладога фронту Касі Галіцкай прыйшлі міліцыянты. Яны ўзялі ў яе падпіску аб папярэджаньні, што 19 сьнежня нельга ўдзельнічаць ў акцыях, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы.

Кася Галіцкая: «Падпісала, што я папярэджаная пра адказнасьць. Тым больш, сапраўды не зьбіралася ўдзельнічаць у нейкіх акцыях у гэты дзень. Таксама міліцыянты агледзелі кватэру. Нібыта шукалі нейкія агітацыйныя матэрыялы, ці рабілі выгляд, што шукаюць. Яшчэ ў іх новаўвядзеньні: тое, як я падпісвала гэтую паперу, яны здымалі на відэа».

19 сьнежня будзе 2 гады з часу правядзеньня акцыі пратэсту супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў, што адбылася ў Менску. У акцыі бралі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Акцыя была жорстка разагнана ўладамі. Больш за 600 удзельнікаў мітынгу на плошчы Незалежнасьці былі затрыманыя і потым папалі пад судовыя рэпрэсіі. Дагэтуль кандыдат на прэзыдэнта, што вылучаўся на тых выбарах, Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG