Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарунак невядомаму палітвязьню


Ганна і Браніслаў Камароўскія

Ганна і Браніслаў Камароўскія

Польская прэзыдэнцкая пара – Ганна і Браніслаў Камароўскія з нагоды Калядаў выслалі сёньня падарункі для сям’і беларускага палітвязьня.

«Мы памятаем пра тое, што калісьці, у цяжкія часы, час ваеннага становішча нам дапамагалі і таму мы высылаем сёньня падарункі сям’і аднаго з палітвязьняў», – сказаў Браніслаў Камароўскі.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што падарунак дасылаюць Ганна і Браніслаў Камароўскія, як прыватныя асобы, а не як прэзыдэнцкая пара. Невядомае таксама прозьвішча атрымальніка, гэтак зроблена, каб пасылку не затрымалі.

Браніслаў Камароўскі выказаў таксама надзею, што палякі падтрымаюць ініцыятыву ў справе салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі.
XS
SM
MD
LG