Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дземідзенку пасадзілі на 5 сутак напярэдадні ўгодкаў Плошчы


Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Актывіст Маладога фронту Мікола Дземідзенка вяртаўся з паліклінікі дадому. У раёне Уманскай вуліцы ў Менску яго спынілі міліцыянты.

21:45 Мікола Дземідзенка асуджаны на 5 сутак.

Пра суд над Міколам Дземідзенкам паведаміла актывістцы Касі Галіцкай жонка Міколы Дземідзенкі Алеся Раманюк.

«Сказала, што нядаўна ёй адзванілася сакратарка з Фрунзенскага суду і паведаміла, што Мікола асуджаны на 5 сутак. За што, невядома».

19:40 Мікола Дземідзенка меўся выйсьці зь міліцыі, але зьвестак пра яго няма

Актывістка Кася Галіцкая паведаміла «Свабодзе» апошнія зьвесткі пра намесьніка старшыні «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенку, які быў затрыманы міліцыянтамі каля 15-й гадзіны:

«Зьвестак ад Мікалая на дадзены момант, на 19:40, няма. Дзьве гадзіны таму ён званіў і паведаміў, што зь яго ўзялі падпіску, што заўтра, 19 сьнежня, ён ня будзе браць удзел у акцыях да другой гадавіны Плошчы. Сказаў таксама, што абяцалі хутка вызваліць, але больш ён на сувязь ня выйшаў. Зь якога райаддзелу ён званіў — невядома. Вядома толькі, што быў затрыманы на тэрыторыі Фрунзенскага раёну, але дзе ён дакладна — зьвестак няма».

Дзяжурны Фрунзенскага РАУС адмовіўся адказваць карэспандэнту «Свабоды» на пытаньне, ці не затрыманы Мікалай Дземідзенка: «Гэта прыватная інфармацыя, па тэлефоне такія зьвесткі не даём».


15:50 Мікола пасьпеў па тэлефоне паведаміць пра сваё затрыманьне жонцы Алесі.

Алеся зазначыла «Свабодзе», што ніякіх прычын для затрыманьня Міколы няма. Хутчэй за ўсё, яго забралі прэвэнтыўна — каб ня ўдзельнічаў у акцыях, прымеркаваных да другіх угодкаў Плошчы.

Цяпер тэлефон Дземідзенкі адключаны.
XS
SM
MD
LG