Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч будзе зноў вылучацца ў прэзыдэнты


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Пра гэта лідар Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі заявіў 18 сьнежня на прэсавай канфэрэнцыі. Афіцыйнае вылучэньне Сяргея Гайдукевіча адбудзецца вясной 2013 года на партыйным зьезьдзе.

Гайдукевіч: «Калі не абазначыцца ў 2013 годзе, дык будзе позна. Я не ўяўляю, як можна весьці прэзыдэнцкую кампанію, калі ня мець запасу як мінімум паўтара года. І гэта тычыцца любога палітыка, раскручанага альбо нераскручанага».

На ягоную думку, у новых прэзыдэнцкіх выбарах будуць удзельнічаць чатыры, а магчыма і тры кандыдаты:

«Усё ж найбольш верагодны расклад — гэта чатыры прэтэндэнты. Бо калі іх будзе менш, дык улада будзе адчуваць сябе няўтульна».

Сяргей Гайдукевіч сказаў, што ён будзе ўважліва працаваць са старэйшым насельніцтвам Беларусі:

«Я хачу зьвярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто ўжо прывык хадзіць на выбары; а тыя, хто сядзіць у інтэрнэце, яны могуць і выбары правесьці ў інтэрнэце», — сказаў Гайдукевіч.

Што тычыцца вынікаў будучай прэзыдэнцкай кампаніі, Сяргей Гайдукевіч лічыць, што на яе паўплываюць найперш два фактары: стан беларускай эканомікі на час выбараў і тое, каго з кандыдатаў падтрымае Масква.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG