Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гадавіну выбараў АГП правядзе інфармацыйную акцыю


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Аб’яднаная грамадзянская партыя падала 91 заяўку на правядзеньне пікетаў 19 сьнежня ў розных гарадах Беларусі. Пікеты, прымеркаваныя да другой гадавіны апошніх прэзыдэнцкіх выбараў і падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Менску, меліся прайсьці пад лёзунгам: «Скралі выбары, каб прадаць краіну». Ініцыятары пікетаваньня падалі 91 заяву і атрымалі больш за 70 адмоваў і ніводнай згоды, але інфармацыйная акцыя 19 сьнежня ўсё ж адбудзецца.

Прэсавы сакратар АГП Красуліна: «Мэта была праінфармаваць людзей, нагадаць ім пра гадавіну Плошчы 19 сьнежня. Нагадаць пра тое, што Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі. Навошта ўсё гэта было зроблена, што зараз адбываецца ў эканоміцы, што ўсё раскрадаецца. Адмовы матываваныя тым, што ня выкананы пункт 9 закону аб масавых мерапрыемствах. Гэты пункт тычыцца месца правядзеньня. Насамрэч трэба было б зьвярнуцца ў суд з патрабаваньнем патлумачыць, што менавіта ня выканана ў пункце 9. Бо гэтыя месцы самі ўлады і вызначалі для правядзеньня агітацыі падчас выбараў».

Старшыня партыі Анатоль Лябедзька: «Я таксама атрымаў абсалютна беспадстаўную адмову ў правядзеньне мітынгу на вуліцы Лесі Украінкі. Гэта азначае толькі адно: улада сёньня баіцца як мінулага, так і будучыні. І яна катэгарычна адмаўляе нам у нашым канстытуцыйным праве выказвацца і пра выбары і пра прыватызацыю — вось гэта галоўнае. Але мы ўжо паразмаўлялі з нашымі прадстаўнікамі ў рэгіёнах і дамовіліся, што знойдзем фармат інфармацыйнай кампаніі. У нас ёсьць друкаваная прадукцыя, і зь ёй мы пойдзем да людзей: па паштовых скрынках, з рук у рукі — мы распавядзём і пра несумленныя і несправядлівыя выбары, і пра гэткую ж „прыхватызацыю“, якая нас чакае. Так што сваю мэту мы выканаем».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG