Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на «Рэчыцадрэве»


Мінулай ноччу, 18 сьнежня, у акцыянэрным таварыстве «Рэчыцадрэў» адбыўся пажар.

Па зьвестках рэгіянальнага ўпраўленьня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, загарэлася трэцяя лінія сушыльнага абсталяваньня цэху ДСП.

Прыкладна праз гадзіну пасьля атрыманьня сыгналу трывогі выратавальнікі патушылі пажар. Прычына яго — мэханічнае разбурэньне электрамуфты барабана сушылкі, якая была мадэрнізаваная чвэрць стагодзьдзя таму.

Сушыльнае абсталяваньне разьмешчана па-за асноўным корпусам заводу. Ніхто з рабочых прадпрыемства не пацярпеў.

Матэрыяльная школа й колькасьць выратаванага абсталяваньня падлічваюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG